Ілюстрацыйнае фота
Днём 16 лістапада паступіла паведамленне пра апёкі 1, 2 ступені жывата і фалангаў левай рукі (2% цела) у мужчыны, на якім загарэлася адзенне пры гатаванні ежы ў кватэры на вуліцы Агранамічнай у Гродне, канстатуе МНС.
Стан пацярпелага здавальняючы. Падраздзяленні МНС для тушэння не прыцягваліся, адзначаецца ў паведамленні.
Ноччу 17 лістапада выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове на тэрыторыі нежылога домаўладання ў вёсцы Паўлаўшчына Ваўкавыскага раёна.
Пабудова цалкам знішчана агнём. Прычына пажару высвятляецца.