Ілюстрацыйнае фота
17 лістапада ў 16.31 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме і гаспадарчай пабудове ў вёсцы Кашловічы Слонімскага раёна, канстатуе МНС.
Падчас самастойнага тушэння атрымалі апёкі гаспадар дома і яго сын. Агнём знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме і гаспадарчай пабудове.
Прычына пажару высвятляецца.