За апошнія суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС.
Днём 18 лістапада ў аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна гарэў легкавік. Агнём пашкоджаны маторны адсек машыны. У гэты ж дзень гарэў легкавы аўтамабіль на вуліцы Кабяка ў Гродне. Там агнём былі пашкоджаны лакафарбавае пакрыццё і салон аўтамаміля, а таксама лакафарбавае пакрыццё і ашкленне дзвярэй багажніка ў машыне, якая стаяла побач.
Вечарам 18 лістапада выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Вялікая Сяло Лідскага раёна. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці і маёмасць у хаце.
Прычыны пажараў высвятляюцца.