Фота: "Слонім сацыяльны"
Слонімцы пенсійнага ўзросту культурна адпачылі ў Мінску.
17 лістапада аматары тэатральнага мастацтва, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Слонімскага раёна, пабывалі ў Мінску ў тэатры імя М. Горкага.
Фота: «Слонім сацыяльны»
Як паведамляе тэлеграм-канал «Слонім сацыяльны», для прагляду яны выбралі яркі і вясёлы спектакль «Выхадкі Ханумы» — пра сваху Хануму, якая ніколі не маркоціцца і заўсёды дабіваецца свайго.
Бліскучая акцёрская работа, запальныя грузінскія танцы і цудоўная музыка Гія Канчэлі не пакінулі нікога раўнадушным, канстатавалі супрацоўнікі цэнтра.
Фота: «Слонім сацыяльны»