Пасля аварыі
19 лістапада ў 21.20 у Астравецкі РАУС паступіла паведамленне пра ДТЗ з цяжкімі наступствамі, канстатуе абласная ДАІ.
У кювеце
На аўтадарозе Р-45 “Полацк – Глыбокае – мяжа Літоўскай Рэспублікі” каля вёскі Падваранцы 22-гадовы жыхар Астраўца кіраваў легкавіком “Опель” і на закругленні дарогі ўлева не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы па ходу руху кювет, дзе перакуліўся.
На месцы ДТЗ
Ад атрыманых калецтваў кіроўца памёр на месцы здарэння.
Па інфармацыі ДАІ малады чалавек не быў прышпілены пасам бяспекі. За невыкарыстанне паса бяспекі ён тры разы прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці ў 2021 годзе і два — у 2022-ім, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ