У Смаргоні гарэла кватэра
Днём 19 лістапада на Завадской вуліцы ў Смаргоні здарыўся пажар у кватэры на трэцім паверсе дзевяціпавярховіка, паведамляе МНС.
Пасля пажару
Да прыезду падраздзяленняў МНС работнік Смаргонскага РАНС у вольны ад службы час выратаваў з агню 63-гадовага гаспадара кватэры. Пенсіянер не пацярпеў.
У кватэры
У выніку ўзгарання пашкоджана канапа і закурадымлены сцены. Агонь быў ліквідаваны падручнымі сродкамі, адзначаецца ў паведамленні.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Адна з версій — неасцярожнае паленне.
Фота МНС