ДАІ
1779 парушэнняў Правіл дарожнага руху прадухілілі інспектары Дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці за мінулыя выхадныя, канстатуе абласная ДАІ.
Таксама за выхадныя было выяўлена на тэрыторыі вобласці 10 нецвярозых кіроўцаў і 25 бяспраўных.
За гэты час Правілы дарожнага руху парушылі больш за 500 пешаходаў, з якіх 28 знаходзіліся на праезджай частцы ў нецвярозым стане, а 270 у цёмны час сутак не былі пазначаны флікерамі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ