Ілюстрацыйнае фота
21 лістапада ў 09.08 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Ісаевічы Слонімскага раёна, канстатуе МНС.
Выратавальнікі ў жылым пакоі на падлозе знайшлі цела загінулага гаспадара дома.
Агнём знішчана 4 кв. м. падлогі, пашкоджана маёмасць у доме, аздоба сцен і столі.
Прычына пажару высвятляецца.