Пасля наезду
22 лістапада ў 11.06 на праспекце Перамогі ў Лідзе адбыўся наезд на пешахода, паведамляе абласная ДАІ.
Папярэдне ўстанавілі, што 36-гадовы кіроўца легкавіка «Toyota» рухаўся ў накірунку вуліцы Кірава ў крайняй правай паласе, калі раптоўна ўбачыў на праезджай частцы пешахода.
На месцы ДТЗ
73-гадовая жанчына пераходзіла дарогу паза пешаходным пераходам. Рэзкае тармажэнне не прадухіліла наезд, і пешаход апынулася пад коламі легкавіка.
У выніку аварыі пацярпелую шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ