У тры гадзіны ночы 23 лістапада каля кантрольна-прапускнога пунта “Прывалка” на мяжы РБ з РП кіроўца грузавіка МАN здзейсніў дарожна-транспартнае здарэнне, пасля чаго выпіў 1,5 літра піва, паведамляе абласная ДАІ.
На месцы аварыі інспектары ДАІ высветлілі, што 42-гадовы мужчына, знаходзячыся ў чарзе на выезд за мяжу, пачаў аб’язджаць легкавік наперадзе і пры руху заднім ходам наехаў на грузавік DAF, які стаяў ззаду.
Па словах кіроўцы, пасля аварыі ён ужыў піва, знаходзячыся ў сваёй машыне. Медыкі засведчылі 0,9 праміле алкаголю ў яго арганізме.
Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць кіроўцам, што ўжыванне алкаголю пасля здзяйснення ДТЗ, паводле ПДР, прыраўніваецца да кіравання ў п’яным стане. Удзельніку аварыі, які выпіў пасля яе здзяйснення, пагражае штраф у 200 базавых адзінак і пазбаўленне правоў кіравання на 5 гадоў.
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».