Падробленае пасведчане кіроўцы
Інспектары забралі пасведчанне на экспертызу, дзе судовыя эксперты ўстанавілі, што бланк кіроўцы Расійскай Федэрацыі выраблены на прадпрыемстве, якое ажыццяўляе вытворчасць такой прадукцыі. Аднак усе выявы з двух бакоў бланка выкананы спосабам каляровага струменнага друку, а элементы абароны імітаваны.
Пры далейшым разбіральніцтве ўстанавілі, што дзяўчына больш за чатыры гады назад скончыла аўташколу, здала тэарытычны экзамен і практыку на аўтадроме, а вось за кіраванне ў горадзе атрымала нездавальняючую адзнаку. Два тыдні таму яна спрабавала скончыць навучанне, але зноў не здала.
Нягледзячы на адсутнасць сапраўднага пасведчання кіроўцы, дзяўчына ездзіла па самаробным. Цяпер супраць яе ўзбуджана крымінальная справа за падробку дакументаў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ