Афіша на 26 лістапада зменена.
26 лiстапада ў Слонімскім драмтэатры замест казкі ў выкананні артыстаў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Гісторыя двух сабак» гледачы ўбачаць другі спектакль — «Таямніца чароўнага календара», паведамляецца на сайце драмтэатра.
Гэта гісторыя, у якой ёсць месца прыгодам і, самае важнае, цудам. Менавіта ў такое падарожжа РТБД прапануе адправіцца самым маленькім тэатралам і іх бацькам.
Героі спектакля – мілыя, кранальныя лялькі, якія, на вялікі жаль і няшчасце, засталіся кінутымі ў адзіноце. Калі дзеці вырастаюць, цацкі становяцца нікому не патрэбныя. Але ж гэтыя лялькі па-ранейшаму любяць сваіх гаспадароў. А зараз вымушаны жыць у жудасным месцы, дзе на кожным кроку іх чакае небяспека – на іх аб’яўлена паляванне.
Таямніца, якую захоўвае Чароўны Каляндар, дае шанец на выратаванне. Але ці ўсе гатовыя да Цуду? А што, калі аб’яднаць намаганні і разам гэты Цуд стварыць?
У спектаклі незвычайная колькасць музыкі, харэаграфіі і жывога вакалу. Стваральнікі спектакля гавораць пра вельмі важныя і патрэбныя рэчы на простай і зразумелай кожнаму дзіцяці мове.
Пачатак у 12 гадзін. Працягласць — 1 гадзіна 25 мінут. Спектакль ідзе на беларускай мове.
Які спекталь РТБД змогуць паглядзець дарослыя, чытайце па спасылцы:
У Слоніме адбудуцца гастролі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».