Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-3 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-2 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-3 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-3 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

19-гадовага кіроўцу затрымалі ноччу ў Гродне п’яным

25 ноября 2022 9:56
Поделиться:

ДАІ

Каля 2 гадзін ночы ў мінулы аўторак на вуліцы Ткацкай у Гродне інспектары ДПС спынілі аўтамабіль “Хонда” пад кіраваннем 19-гадовага гродзенца з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення, паведамляе рэсурс абласной ДАІ.

Паводле медыкаў, утрыманне алкаголю ў арганізме кіроўцы перавысіла дапушчальную норму ў 6 разоў.

У пратаколе апытання малады чалавек патлумачыў, што напярэдадні ў 22.30 дома ўжыў літр піва, пасля чаго паехаў на запраўку і мойку аўтамабіля. Калі ўбачыў, што за ім едуць супрацоўнікі ДАІ з уключанымі маячкамі чырвона-сінега колеру, то звярнуў на Рачную вуліцу і праз некалькі метраў спыніўся.

Цяпер маладому чалавеку пагражае штраф у 200 базавых адзінак і пазбаўленне права кіраваня транспартнымі сродкамі на 5 гадоў, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram