Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
пасмурно
6 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 3.438
USD 3.1293
RUB(100) 3.6642
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 726 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

МАЗ да Ліды не даехаў

26 ноября 2022 9:42
Поделиться:

У кювеце

У мінулы чацвер на аўтадарозе М-11 “Мяжа Літоўскай Рэспублікі-Ліда-Слонім-Быцень” адбылася аварыя з удзелам вялікагруза, паведамляе абласная ДАІ.

29-гадовы кіроўца на МАЗе з пустым паўпрычэпам ехаў у накірунку Ліды, калі яго заспела непагадзь — пайшоў моцны снег. Каля 16.00 каля вёскі Мінойты кіроўца не ўлічыў умовы надвор’я, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у правы па ходу руху кювет, дзе перакуліўся.

У выніку ДТЗ грузавік і паўпрычэп атрымалі механічныя пашкоджанні. МАЗ з кювета даставалі з дапамогай крана. Кіроўца траўмаў не атрымаў. Ён быў прышпілены пасам бяспекі.

Падчас снегападу Дзяржаўтаінспекцыя раіць зніжаць хуткасць да 10 – 20 км/г і рухацца максімальна плаўна, пазбягаючы рэзкіх манеўраў, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram