Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, на адным з якіх быў траўмаваны мужчына, паведамляе МНС.
26 лістапада ў 17.45 стала вядома пра пажар у аграгарадку Новы Двор Свіслацкага раёна — гарэў гараж на прыватным падворку. У выніку пажару знішчаны дах гаража і легкавік Opel Zafira 2010 года выпуску.
Пры самастойным тушэнні пажару атрымаў апёкі абедзвюх рук і правай галёнкі 1-2 ступені (6% цела) гаспадар 1964 года нараджэння, які шпіталізаваны.
Раніцай 26 лістапада загарэўся легкавік Сітраен-С5 2004 года выпуску на дарозе каля прыватнага падворку ў вёсцы Дуброўня Лідскага раёна. У выніку агнём пашкоджана панэль прыбораў. Узгаранне было ліквідавана падручнымі сродкамі да прыбыцця падраздзяленняў МНС.
Прычыны пажараў высвятляюцца.