ДАІ
За выхадныя дні ў Гродзенскай вобласці інспектары ДАІ прадухілі 2000 парушэнняў Правіл дарожнага руху, паведамляе рэсурс абласной Дзяржаўтаінспекцыі.
За гэты час інспектары выявілі 11 нецвярозых і 30 бяспраўных кіроўцаў.
ПДР за выхадныя дні парушылі 532 пешаходы, з якіх 29 знаходзіліся на праезджай частцы ў п’яным стане, а 265 у цёмны час сутак — без флікераў.
Таксама было зарэгістравана адно сур’ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ