Гарэра "Мазда-3"
Вечарам 27 лістапада выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар легкавога аўтамабіля “Мазда-“3 ў вёсцы Ганева Ашмянскага раёна, канстатуе МНС.
У выніку ўзгарання агнём пашкоджаны маторны адсек і салон машыны.
Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій — кароткае замыканне электраправодкі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС