Пасля сутыкнення
ДТЗ са смяротным зыходам здарылася 28 лістапада прыкладна ў 07.30 на аўтадарозе “Воранава – Ашмяны – Юрацішкі – Іўе”, паведамляе абласная ДАІ.
Папярэдне ўстанавілі, што 39-гадовы кіроўца легкавіка “Опель” ехаў у накірунку Юрацішак, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з “Аўдзі”.
У выніку сутыкнення кіроўца “Опеля” загінуў на месцы ДТЗ, а кіроўцу і пасажыра “Аўдзі” даставілі ў бальніцу для абследавання.
Па факце гэтага ДТЗ вырашаецца пытанне пра ўзбуджэнне крымінальнай справы.
Вінаваты ў аварыі кіроўца ў чэрвені 2021 года быў пазбаўлены правоў кіравання за нецвярозую язду. Зімовыя шыны былі ўстаноўлены толькі на пярэдніх колах яго машыны, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ