Ілюстрацыйнае фота
Вечарам у мінулую нядзелю ў аграгарадку Парэчча Гродзенскага раёна інспектары ДАІ прыйшлі на дапамогу пешаходу, які ляжаў на збочыне дарогі, паведамляе рэсурс ДАІ.
Падчас патрулявання, прыкладна ў 19.20, на Прывакзальнай вуліцы ў сумёце інспектары Дзяржаўтаінспекцыі ўбачылі мужчыну, якія ляжаў без руху. Супрацоўнікі ДАІ даведаліся месца яго жыхарства і даставілі мужчыну дамоў.
Работнікі міліцыі заклікаюць грамадзян пры падобных сітуацых тэлефанаваць па нумары 102 і такім чынам, магчыма, выратаваць чыёсьці жыццё.