ДТЗ пад Чаусамі
Ноччу 29 лістапада на аўтадарозе Магілёў-Расна-Мсціслаў у ДТЗ загінулі трое маладых людзей, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Папярэдне ўстанавілі, што 25-гадовая кіроўца легкавіка “Аўдзі” на скрыжаванні не справілася з кіраваннем, з’ехала ў кювет, дзе машына стукнулася ў дрэва і загарэлася.
Сама кіроўца і двое пасажыраў 19 і 24 гадоў загінулі на месцы. Яшчэ адну 22-гадовую пасажырку выкінула з машыны. Яна з траўмамі дастаўлена ў бальніцу.
На месцы аварыі працуюць следчыя і ДАІ, адзначаецца ў паведамленні.
Фота СК