У кватэры пасля пажару
У 04.38 раніцы 30 лістапада выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры ў аграгарадку Міжэвічы Слонімскага раёна, канстатуе МНС.
Наступствы пажару
У выніку пажару пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь. У кватэры знайшлі мёртвым гаспадара 1959 года нараджэння.
З кватэры паверхам вышэй эвакуіравалі дваіх жыхароў.
Прычына пажару высвятляецца.