Ілюстрацыйнае фота
Днямі аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ваўкавыскага РАУС устанавілі асобу 54-гадовага кіроўцы аднаго з мясцовых прадпрыемстваў, які зліваў паліва са службовага транспарту, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Як высветлілася, мужчына за непрацяглы час прысвоіў сабе 150 літраў дызельнага паліва. Сума нанесенай прадпрыемству шкоды склала больш за 300 рублёў.
Ваўкавыскі міжрайаддзел Следчага камітэту па гэтым факце ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле “Прысваенне альбо растрата”, які прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, адзначаецца ў паведамленні.