Пасля сутыкнення
Вечарам 1 снежня маршрутны мікрааўтобус на трасе Мінск-Гродна сутыкнуўся з дзікай жывёлай. У выніку аварыі траўмы атрымалі 34 і 64-гадовыя жанчыны і 62-гадовы мужчына. З рознымі пераломамі яны шпіталізаваны ў Шчучынскю бальніцу, паведамляе абласная ДАІ.
Прыехалі
Усе трое пацярпелых не былі прышпілены пасамі бяспекі. Кіроўца абавязаны гэта кантраляваць, бо ў выпадку ДТЗ, дзе ён вінаваты, яму прыйдзецца несці больш цяжкую адказнасць за больш цяжкія траўмы пасажыраў, адзначаецца ў паведамленні.
Прышпіляйцеся
Фота ДАІ