Сцэна са спектакля "Мужчына і жанчыны". Фота: "Гродзенская праўда"
Слонімскім гледачам пакажуць спектакль паводле п'есы Міхаіла Задорнава "Мужчына і жанчыны".
У суботу, 10 снежня, у Слоніме з гастролямі выступіць Гродзенскі абласны драматычны тэатр.
Гледачам пакажуць спектакль паводле п’есы Міхаіла Задорнава «Мужчына і жанчыны». Увесь спектакль грунтуецца на гульні ўсяго трох акцёраў — Аляксандра Калагрыва (муж), Вольгі Машынковай (жонка), Ксеніі Луцэвіч (каханка).
Што такое шчасце, як яго дасягнуць і ці можна яго купіць — гэтыя пытанні асноўныя ў спектаклі «Мужчына і жанчыны». Адказы на іх прагучаць у гумарыстычным ключы.
Пачатак у 17:00.
Спектакль ідзе на рускай мове.