
На чыгуначным вакзале ў Гродне жанчына забрала чужы кашалёк
19 лістапада гродзенец купляў квіткі ў касе чыгуначнага вакзала ў Гродне і па няўважлівасці пакінуў паблізу касы свой кашалёк. Калі вярнуўся па партманэ, то знайсці яго на месцы не змог і звярнуўся па дапамогу ў міліцыю, паведамляе рэсурс УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У кашальку было 105 рублёў.
На сённяшні мамант супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што кашалёк забрала жанчына, якая паказана на гэтым фотаздымку.
Міліцыі яе асобу ўстанавіць не ўдалося, таму ахоўнікі правапарадку звяртаюцца па дапамогу да чытачоў.
Калі вы пазналі жанчыну на гэтых фотаздымках, то паведамце пра гэта па тэлефоне +375-33-337-53-50.
Фота УУС