ДАІ
Работнікі Дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці ў выхадныя правядуць атпрацоўку аўтадарог, паведамляе рэсурс абласной ДАІ.
У суботу ўвага будзе ўдзяляцца мясцовым дарогам, а ў нядзелю — аўтадарогам рэспубліканскага значэння.
Падчас мерапрыемства інспектары будуць выяўляць пешаходаў, не пазначаных флікерамі, а таксама нецвярозых кіроўцаў і кіроўцаў, якія не маюць правоў кіравання транспартным сродкам.
Таксама супрацоўнікі ДАІ звернуць увагу на выкананне правілаў перавозкі пасажыраў.
У сваёй працы інспектары будуць выкарыстоўваць бачны, нябачны і змешаны кантроль за выкананнем патрабаванняў ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ