На возеры ў Гродзенскім раёне
Відавочца расказаў дыспечару, што ён пры дапамозе надзьмуўнога матраца спрабуе самастойна дапамагчы мужчынам у вадзе.
Падраздзяленні МНС і службы ўзаемадзеяння выехалі на месца, дзе ўстанавілі, што ў возеры на адлегласці 12 метраў знаходзяцца двое мужчын. Пры дапамозе выратавальнага круга байцы МНС выцягнулі мужчын на бераг. Брыгада хуткай дапамогі аднаго з іх забрала ў бальніцу з дыягназам “агульнае пераахалоджванне”, другому медыцынская дапамога не спатрэбілася.
Адзін чалавек утапіўся ў гэтым возеры 3 снежня
Відавочца, які прыйшоў на дапамогу рыбакам, распавёў, што ён праязджаў каля возера, спыніўся і пачуў крыкі аб дапамозе. Двое мужчын знаходзіліся ў вадзе. Тады мужчына паведаміў выратавальнікам пра здарэнне, а сам на надзьмуўным матраце спрабаваў дапамагчы пацярпелым у вадзе. У нейкі момант адзін з іх знік пад вадой і больш на паверхні не з’яўляўся. Другі мужчына паспеў зачапіцца за матрац. У гэты час на дапамогу падаспелі выратавальнікі і выцягнулі іх з вады.
На адлегласці 70 метраў ад берага работнікі таварыства выратавання на водах выявілі і дасталі з вады тапельца 1952 года нараджэння.
Прычыны і абставіны гэтага здарэння высвятляюць супрацоўнікі Гродзенскага райаддзела Следчага камітэта, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС