Гарыць хата
За апошнія суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, паведамляе МНС.
Тушыць
Раніцай 4 снежня ў аграгарадку Жэмыслаўль Іўеўскага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах, маёмасць і легкавік, якія знаходзіліся ў будынку.
Гарыць
Вечарам 4 снежня гарэлі жылыя дамы ў вёсцы Апушыны Астравецкага і ў вёсцы Драгічыны Ваўкавыскага раёнаў. У першым выпадку ад агню пацярпелі пасцельныя прыналежнасці, у другім — столь на плошчы 8 кв.м.
Ноччу 5 снежня гарэў жылы дом у вёсцы Тулічава Навагрудскага раёна. Агнём знішчана маёмасць і дах, пашкоджаны сцены будынка.
Усё, што засталося
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС