Раніцай 7 снежня дыспечару службы “101” у Гродне паступіла паведамленне, што на вуліцы Карскага адбылося ДТЗ, дзе патрэбна дапамога выратавальнікаў, канстатуе рэсурс МНС.
На месцы было выеўлена, што легкавік сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай, а кіроўцу засціснула дэфарміраванымі элементамі кузава машыны.
З дапамогай спецыяльных аварыйна-выратавальных інструментаў байцы МНС дасталі з разбітай машыны 22-гадовага кіроўцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці і перадалі брыгадзе медыкаў з “хуткай дапамогі”.
У цяжкім стане пацярпелы шпіталізаваны ў бальніцу.
Прычыны і абставіны аварыі вывучаюць супрацоўнікі ДАІ, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС