Ілюстрацыйныя фоты
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, на якіх адзін чалавек загінуў, адзін траўмаваны, паведамляе МНС.
Позна вечарам 19 снежня гарэў жылы дом у аграгарадку Вараняты Астравецкага раёна. Падчас пажару загінула гаспадыня дома. Агнём знішчана маёмасць, перакрыцці і дах у доме, пашкоджаны сцены.
Днём 19 снежня ў Астраўцы гараў гараж мясцовай пошты на Ленінскай вуліцы. Агнём пашкоджаны электраправодка і свяцільнік у памяшканні гаража, закурадымлены сцены і два атамабілі. Пры самастойным тушэнні пажару атрымаў апёкі шафёр.
Раніцай 19 снежня гарэў жылы дом у вёсцы Сідляроўшчына Ашмянскага раёна. Агнём знішчана маёмасць, дах і перакрыцці ў доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.