Заработная плата ў бюджэтных арганізацыях вырасце з 1 студзеня 2023 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Пастановай № 887 Савета Міністраў ад 19 снежня 2022 года з 1 студзеня 2023 года базавая стаўка ўстанаўліваецца ў памеры Br228.
Паколькі да базавай стаўкі прывязаны іншыя стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты, то іх памеры з 1 студзеня 2023 года вырастуць адпаведна.
Павышэнне базавай стаўкі ў 2023 годзе будзе ажыццяўляцца ў некалькі этапаў.
Адзначаецца, што базавая стаўка павялічыцца ў параўнанні з 1 снежня 2022 года (Br212) на 7,5 %, у параўнанні з 1 студзеня 2022 года (Br207) — на 10,1 %.
Фота БЕЛТА