Падчас акцыі
У межах акцыі “Бяспечны Новы год” выратавальнікі сумесна з цэнтрам культуры і адпачынку арганізавалі навучальныя сустрэчы са слонімскімі вучнямі, канстатуе рэсурс МНС.
Інспектары прапаганды сустрэліся са школькамі з СШ №№3, 4, 9, 10 Слоніма.
Вучням нагадалі, што выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы дазволена толькі дарослым. Дзеці даведаліся, што ўпрыгожваць ёлку ватай, паперай і свечкамі забаронена, а бяспечны час бесперарыўнай працы электрагірлянды — не больш за тры гадзіны.
Школьнікі адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі і паказвалі тэматычныя сцэнкі ў тэатры-экспромце.
Выратавальнікі ўручылі ўдзельнікам акцыі інфармацыйныя буклеты пра бяспечныя паводзіны.
Фота МНС