У тумане
Здарэнне адбылося каля 9 гадзін раніцы 22 снежня, паведамляе абласная ДАІ.
Грузавік пасля наезду
Папярэдне ўстанавілі, што 45-гадовы кіроўца грузавіка ГАЗ рухаўся ў бок Дзятлава і па няўважлівасці здзейсніў у тумане наезд на 65-гадовую жанчыну-пешахода, якая ішла насустрач па праезджай частцы.
Пасля ДТЗ пацярпелую даставілі ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.
Ці мог кіроўца ўбачыць пешахода і пазбегнуць аварыі — належыць высветліць падчас праверкі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ