Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Слонімскім раёне здарыліся два пажары, паведамляе МНС.
Днём 23 снежня ў аграгарадку Сурынка загарэўся легкавік “Аўдзі-100” 1983 года выпуску. Агнём пашкоджаны маторны адсек, пярэдняя частка машыны, прыборная панэль і і абшыўка столі ў салоне.
Вечарам 23 снежня ў вёсцы Чапялёва гарэў жылы дом. Там агнём пашкоджаны дах, перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.