За мінулыя суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбыліся два пажары, паведамляе МНС.
Ноччу 27 снежня ў аграгарадку Граўжышкі Ашмянскага раёна гарэла кватэра ў двухпавярховым будынку. Агнём пашкоджаны дах, сцены і маёмасць у кватэры.
У гэтую ж ноч у вёсцы Навасёлкі Лідскага раёна гарэў легкавік “Сітраен-С3” 2003 года выпуску. Агнём пашкоджаны маторны адсек і элементы кузава машыны.
Прычыны ўзгаранняў высвятляюцца.