Перакулілася
27 снежня на 17 кіламетры аўтадарогі “Ліпнішкі – Ліда” 51-гадовая кіроўца легкавіка “Рэно” страціла кантроль над кіраваннем, з’ехала ў левы па ходу руху кювет і перакулілася, паведамляе абласная ДАІ.
На месцы ДТЗ у Лідскім раёне
Пасля ДТЗ кіроўцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне Лідскай бальніцы.
Больш яскравы малюнак гэтага здарэння павінна выявіць праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ