Пасля пажару ў Партызанаўцы
Днём 27 снежня ў вёсцы Партызанаўка Слонімскага раёна гарэла жылая хата, паведамляе МНС.
Гарэла хата ў Партызанаўцы
Падчас самастойнага тушэння пажару атрымаў апёкі 31-гадовы гаспадар. Мужчына шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Слонімскай ЦРБ у цяжкім стане.
Наступствы пажару
Агнём знішчана маёмасць, пашкоджана падлога, закопчаны сцены і столь у хаце.
Прычына пажару высвятляецца.
Фота МНС