Ілюстрацыйнае фота
Сіноптыкі прагназуюць на другі дзень года ўзмацненне ветру і дажджы на большай частцы тэрыторыі рэспублікі.
Ноччу 2 студзеня на паўночнай палове краіны ў многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру да 15 – 18 м/с. У асобных раёнах туман, на дарогах галалёдзіца.
Тэмпература паветра ноччу складзе на поўначы ад нуля і на захадзе да плюс 8 градусаў. Днём будзе да 9 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе чакаецца 10 – 12 градусаў са знакам плюс.