Ілюстрацыйнае фота
Ноччу 2 студзеня ў аграгарадку Гартоль падчас пажару ў сваім доме загінула пенсіянерка 1954 года нараджэння, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.
Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці і сцены ў доме, унутраную аздобу і маёмасць.
Яшчэ адзін пажар здарыўся ў гэту ноч прыкладна ў 0.40 у Брэсце ў адной з кватэр пяціпавярховіка на вуліцы Брэсцкіх Дывізій. Там супрацоўнікі МНС выратавалі з агню пенсіянерку 1937 года нараджэння. Жанчыну даставілі ў бальніцу. Агонь пашкодзіў мэблю і іншую маёмасць у кватэры.
Прычыны пажараў высвятляюцца.