Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС.
Раніцай 1 студзеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаражы на прыватным жылым падворку ў аграгарадку Палужжа Карэліцкага раёна. У выніку пажару агнём знішчаны дах гаража, а таксама трактар і машына, якія знаходзіліся ў гаражы. Тэхніка належала гаспадару гаража.
Ноччу 2 студзеня ў аграгарадку Нягневічы Навагрудскага раёна гарэў закінуты будынак. Агнём знішчаны дах і перакрыцці будынка.
Прычыны пажараў высвятляюцца.