Пасля пажару ў парылцы
3 студзеня ў вёсцы Брагі Іўеўскага раёна і ў вёсцы Зачэпічы Шчучынскага раёна гарэлі прыватныя лазні, паведамляе МНС.
Гарыць лазня
Байцы МНС ліквідавалі пажары ў абодвух выпадках. У першым выпадку ад агню пацярпела ўнутраная аздоба памяшкання, а ў другім — аздоба парылкі.
Наступствы пажару
Верагодная прычына пажару ў Іўеўскім раёне — гэта складванне гаручых матэрыялаў каля печы, а ў Шчучынскім раёне — адсутнасць адступкі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС