Ілюстрацыйнае фота
Здарылася гэта 1 студзеня на праспекце Перамогі райцэнтра, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
39-гадовы мужчына правяраў дзвярныя ручкі прыпаркаваных у двары легкавікоў. Дзверы “Пежа-406” аказаліся не замкнёныя, і зламыснік забраў з салона машыны пляшку віскі, пляшку рома і партманэ з дакументамі. Аднак зрабіў ён гэта акурат пад камерай відэаназірання, таму затрымаць яго ўдалося даволі аператыўна, адзначаецца ў паведамленні.