На месцы ДТЗ у Гродне
Раніцай 5 студзеня на вуліцы Брыкеля ў Гродне на хуткасным частку дарогі сутыкнуліся два легкавіка “Аўдзі”, паведамляе абласная ДАІ.
Сутыкненне адбылося пры руху з боку вуліцы Таўлая. Адна з машын спынілася ў правай паласе, паколькі зляцела насадка шклаачышчальніка і кіроўца ставіў яе на месца. У той жа час па правай паласе рухаліся “Рэно” і “Аўдзі”. Кіроўца “Рэно” ўбачыў наперадзе аўтамабіль, які спыніўся, і перастроіўся. Кіроўца “Аўдзі”, які ехаў за ім, зрабіць гэта не спапеў і сутыкнуўся з нерухомай “Аўдзі” наперадзе.
Пасля аварыі
У выніку аварыі абедзьве “Аўдзі” самастойна рухацца далей не змаглі.
Вінаваты ў гэтым ДТЗ кіроўца, які здзейсніў наезд на легкавік, што стаяў. Аднак ДАІ настойліва рэкамендуе кіроўцам ліквідаваць няспраўнасць па-за межамі хуткасных ці транзітных участкаў дарог, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ