Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродне ўзбудзілі 6 крымінальных спраў па фактах крадзяжоў шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі. За дзень больш за 10 падманутых звяртаюцца ў міліцыю пасля віртуальнай страты грашовых сродкаў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Так, напрыклад, жыхарцы Гродна патэлефанавалі быццам бы з банка. Ілжэ-супрацоўнік распавёў пацярпелай, што з яе рахунка могуць спісаць грошы. Для іх абароны патрэбна прадставіць некаторыя дадзеныя. Жанчына прадставіла тэлефонным махлярам канфідэнцыяльную інфармацыю і ў выніку страціла 900 рублёў.
Па ўсіх фактах узбуджаны крымінальныя справы па артыкуле “Крадзеж шляхам мадэфікацыі камп’ютарнай інфармацыі”, адзначаецца ў паведамленні.