Гарыць гаспадарчая пабудова ў Ваўкавыску
Вечарам 5 студзеня ваўкавыскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар гаспадарчай пабудовы на вуліцы Някрасава, канстатуе МНС.
Калі выратавальнікі прыбылі на месца, агонь ужо знішчыў гаспадарчую пабудову. Байцы МНС ліквідавалі пажар і не дапусцілі распаўсюджванне агню на суседнія пабудовы.
Верагодная прычына гэтага пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.
За першыя дні надышоўшага года ў Гродзенскай вобласці адбылося 15 пажараў.
Каб не стаць ахвярай агню, работнікі МНС заклікаюць трымаць у спраўнасці пячное ацяпленне, не перагружаць электрасетку, падтрымліваць парадак у гаспадарчых памяшканнях і быць уважлівымі і асцярожнымі ў абыходжанні з агнём.
Фота МНС