Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, два чалавека загінулі, паведамляе МНС.
8 студзеня ў 00.28 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Лоўчыцы Навагрудскага раёна. У выніку пажару дом знішчаны агнём. Пад яго абломкамі знайшлі загінулых мужчын 1970 і 1997 гадоў нараджэння.
Яшчэ адзін пажар здарыўся мінулай ноччу ў Навагрудку. На Гродзенскай вуліцы гарэла кватэра ў двухкватэрным доме. Там агнём пашкоджаны сцены, перакрыцці і маёмасць у кватэры.
Прычыны пажараў высвятляюцца.