Зліваў паліва ў Ваўкавыску
Днямі аператыўнікі Ваўкавыскага РАУС падчас рэйдавых мерапрыемстваў выявілі датычнага да крадзяжу 51-гадовага кіроўцу аднаго з мясцовых прадпрыемстваў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Як выявілася, мужчына за непрацяглы час паспеў прысвоіць сабе 580 літраў газавага паліва з замацаванага за ім аўтатранспарту. Сума стратаў арганізацыі склала больш за 700 рублёў.
Ваўкавыскі міжрайаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў па гэтым факце крымінальную справу па артыкуле “Прысваенне альбо растрата”, які прадугледжвае да 4 гадоў пазбаўлення волі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС