Ілюстрацыйнае фота
У мінулую суботу каля 10.30 на аўтадарозе Р-99 за межамі праезджай часткі аказаўся легкавік “Форд”, паведамляе абласная ДАІ.
23-гадовая кіроўца легкавіка рухалася ў бок Ваўкавыска і на прамым участку дарогі пасля абгону няправільна выбрала хуткасць рху, у выніку чаго з’ехала ў правы па ходу руху кювет і перакулілася.
Пасля ДТЗ кіроўцу і яе 23-гадовую пасажырку шпіталізавалі ў Ваўкавыскую бальніцу.
Па факце гэтай аварыі прызначана праверка. Ужо вядома, што стаж кіроўцы паўтары гады і за гэты час яна больш за 10 разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР. У момант аварыі кіроўца не была прышпілена пасам бяспекі, адзначаецца ў паведамленні.