Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС.
Ноччу 9 студзеня ў вёсцы Котлава Навагрудскага раёна гарэў жылы дом. Агнём пашкоджаны перакрыці і дах. Вечарам гэтага ж дня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Валковічы Шчучынскага раёна. Там у выніку пажару агнём пашкоджаны перакрыцці і маёмасць у доме.
Вечарам 9 студзеня каля шматкватэнага дома на Варшаўскай вуліцы ў Лідзе гарэў легкавік «Аўдзі-А6» 2008 года выпуску. У выніку ўзгарання пашкоджана абсталяванне маторнага адсека машыны.
Прычыны пажараў высвятляюцца.