Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 9 студзеня відаводчы паведамлі выратавальнікам пра тое, што ў рэчцы Рутка ў Карэлічах топіцца чалавек. Падраздзяленні МНС і службы ўзаемадзеяння выехалі на месца, канстатуе рэсурс выратавальнікаў.
Высветлілася, што маладыя людзі гулялі калі вадаёма, пачулі плеск вады, убачылі ў рэчцы мужчыну і паведамілі пра гэта выратавальнікам.
Байцы МНС спусціліся па крутым беразе да рэчкі, падплылі да пацярпелага, выцягнулі 56-гадовага мясцовага жыхара з ледзяной вады на бераг і перадалі медыкам з хуткай дапамогі.
Выратаванага шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы ў цяжкім стане.
Абставіны гэтага здарэння вывятляюцца, адзначаецца ў паведамленні.
Відэа МНС